
"Давай гуляць"
Канікулы для самых маленькіх ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Знаёмства ў гульнявой форме з творчасцю Максіма Багдановіча, музеем, беларускай культурай (зборныя сямейныя групы кожны дзень а 14-й гадзіне):
17.02. "Кніганоша" - гульня-падарожжа па зачарованым царстве. Вывучэнне міфалагічных персанажаў.
18.02. "Вяночак" - майстр-клас па вырабу кніжкі-малюткі і знаёмства са зборнікам Максіма Багдановіча "Вянок".
19.02. "Падарожжа ў чароўны свет Батлейкі".
20.02. "Мой радавод" - занятак у межах выстаўкі "Мая сям'я".
21.02. "Малюнкі і вершы" - міні-экскурсія па музеі і стварэнне анімацыі.
Заняткі і экскурсіі для класаў - па папярэднім запісе!