Гадзіна патрыятызму «Армія — школа мужнасці і патрыятызму»

Напярэдадні 23 лютага ў Доме музеі Адама Міцкевіча прайшла гадзіна патрыятызму "Армія – школа мужнасці і патрыятызму". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята Дзень абаронцаў Айчыны, замацавалі свае веды аб родах войскаў, якія існуюць у беларускай арміі.

На памяць аб гэтай сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства змайстравалі сваімі рукамі падарунак. У іх засталіся самыя станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

787