26 лютага — дзень нараджэння Віктора Гюго

26 лютага - дзень нараджэння вялікага французскага пісьменніка, паэта і драматурга Віктора Гюго (1802-1885 гг.).

З-пад пяра гэтага класіка выйшлі такія знакамітыя на ўвесь свет творы, як «Адвержаныя», «Сабор Парыжскай Маці Божай», «Чалавек, які смяецца», “Дзевяноста трэці год” і іншыя.

Віктар Гюго, атрымаўшы драмы Адама Міцкевіча, выдадзеныя на французскай мове ў Парыжы, аддае даніну павагі паэту.

26 кастрычніка 1867 года ён напісаў сыну Адама Міцкевіча Уладзіславу:

Я з вялікім хваляваннем чытаў драматычныя творы Паэта з Польшчы. Адам Міцкевіч жыве сярод нас, як нязгасны агонь. Душа, якая гарэла ў ім, была ісцінай і святлом. Ты яго годны сын...».

У іншым пісьме Уладзіславу (таго ж года) Гюго напісаў:

«Гаварыць пра Міцкевіча - значыць казаць пра прыгажосць, справядлівасць і праўду; пра праведнасьць, салдатам якой ён быў, пра абавязак, героем якога ён быў”.

461