2 сакавіка — дзень нараджэння Алеся Бачылы

Рубрыка "Беларускія пісьменнікі - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны"

АЛЕСЬ БАЧЫЛА
паэт, драматург, перакладчык
2 сакавіка 1918 – 4 студзеня 1983

Boceнню 1939 гoдa Алесь Бачыла быў пpызвaны ў Чыpвoнyю Apмiю. Ён слyжыў cтapшым пicapaм Пpывoлжcкaй вaeннaй aкpyгi, нaмecнiкaм пaлiтpyкa poты, бaтapэi 3aкaўкaзcкaй вaeннaй aкpyгi (1939-1941). Быў удзeльнiкам Bялiкaй Aйчыннaй вaйны. У 1942 ycтyпiў y KПCC. Служыў сaкpaтapом вaeнкoмa штaбa apмii ў Ipaнe, удзельнічаў у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Працаваў лiтcyпpaцoўнiкам дывiзiйнaй гaзeты «B бoй зa Poдинy!».

Паэт быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені і Чырвонай Зоркі.

Пачатак літаратурнай творчасці Алеся Бачылы супаў з ваеннымі гадамі, таму асноўнымі тэмамі тагачаснай лірыкі былі вайна і лёс роднай зямлі. Вынікам гэтага перыяду стаў зборнік вершаў "Шляхі" (1947).

***

Каго зямлёй на фронце засыпала,
Вятраўся хто з таго
                                     на гэты свет, -
Той не забудзе, колькі каштавала
Вайна крыві
                         і непапраўных бед.

Аж неба сіняе жахалася і блекла,
Калі гарэлі травы і лясы,
Калі ў агонь, у гэту зяпу пекла,
Ішлі палкі,
                    брыгады,
                                       карпусы…
І не вярталіся…
                             Мая зямля ўсё знае.
Мая! А іншыя?..
                             Таму іх далячынь
Маўчыць, нібыта памяць нелюдская,
Што ў страшны вір укінула ключы.

Таму на сэрцы вельмі неспакойна,
І кожным днём яшчэ здаецца мне,
Што гэтак лёгка не ўзнікалі б войны,
Каб людзі ведалі ўсю праўду аб вайне.

1979

568