
16 ліпненя 2025 г. Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей прымаў турыстаў з Расіі.
Маладыя людзі з Калінінградскай вобласці (г.Чарняхоўск) адпачываюць у аздараўленчым лагеры "Прынёманскі". А наведванне нашага музея стала часткай іх насычанага маршруту па Беларусі. Для замежных гасцей была праведзена аглядная экскурсія, дзякуючы якой яны змаглі зразумець гісторыю нашага краю, убачыць багацце беларускай народнай культуры.