#незаўважныэкспанат (прас)

#незаўважныэкспанат

Вугальны прас у нашых хатах раней быў прыкметай багацця і дастатку ў хаце і займаў ганаровае месца побач з самаварам. Ён каштаваў дорага, і маці захоўвалі яго, перадаючы дочкам у спадчыну.

У народзе вугальны прас называлі «ветраным», таму што яго даводзілася ўвесь час прадзьмухваць, узмацняючы вентыляцыю, з-за чаго вуглі часам вывальваліся з адтулін і прапальвалі адзенне. Паколькі электрычнасць доўга «прыходзіла» у кожную сям'ю, у кожную хату, асабліва вясковую, прасы актыўна выкарыстоўваліся аж да 60-х гадоў XX стагоддзі.

Гладзіць вугальным прасам было няпроста. Такі прас хутка астываў, даводзілася часта калыхаць прас, каб вуглі разгарэліся і падэшва нагрэлася. Затым астылыя вуглі мянялі на гарачыя.

117