#старыальбом Пажарная каланча

На фотаздымку 1943 года ўгадваецца перакрыжаванне сучасных вуліц князя Фёдара Іванавіча Паскевіча і Чалюскіна. Пажарная каланча існуе і сёння. Доўгія гады яна знаходзілася ў стане, блізкім да зафіксаванага фатографам у вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горадзе.

Сярод гараджан хадзілі чуткі аб невядомым кулямётчыку, які прыкрывае адыход савецкіх салдат з горада падчас адступлення. Некаторыя сцвярджалі: што кулямётчык быў нямецкі, і адстрэльваўся ён у дзень вызвалення горада ад чырвонаармейцаў. Здушылі імправізаваны агнявы пункт стрэлам з танка.

Нажаль, знайсці ў архівах пацверджанне ніводнай з версій не атрымалася. Аднак тое, што каланчы "дасталася" і падчас наступу фашыстаў, і падчас іх адступлення, было відаць здалёк: на цагляных сценах засталіся сляды куль і аскепкаў. Некалькі гадоў таму добрушскія ратавальнікі пачалі рамонт пажарнай часці. Пры аднаўленні каланчы са сцяны вынялі неразарваную міну ад мінамёта. Так ваеннае мінулае збудаванні атрымала яшчэ адно пацвярджэнне.

220