Сымон-музыка. Батлеечны спектакль


Паэма “Сымон-музыка” за сваю 100-гадовую гісторыю натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве, тэатры… Кампазітары стваралі музычныя творы, заснаваныя на яе тэмах і выявах, мастакі інтэрпрэтавалі вобразы і сцэны з паэмы. Але як сумясціць старажытнае тэатральнае мастацтва батлейкі з гісторыяй пра хлопчыка-творцу? Адказ на гэтае пытанне мы разам адшукаем 27 жніўня ў 18:00 у музеі Якуба Коласа. Мы пабачым, як Сымон-музыка шукаў свой шлях у “Доме з Марамі”... Сярод усіх, хто загадзя аплаціць квіткі праз АРІП, мы разыграем факсімільнае выданне Сымона-музыкі, якое музей выпусціў да 100-годдзя паэмы 27 жніўня, 18:00 Акадэмічная 5, Музей Якуба Коласа 15 рублёў Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы. Пуць аплаты праз АРІП пазначаны ў форме запісу https://forms.gle/WpYkvJgnYQPpmb2GA

339