
На працягу ўсяго лета наведвальнікі нашага музея маюць магчымасць выбіраць не зусім стандартнае знаёмства з экспазіцыяй, а менавіта — квэст. Вось і сёння да нас зазірнулі госці з суседняй краіны, якія ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка шукалі «Скарб бабкі Агапкі». Таму ўсіх палачан і гасцей горада запрашаем займальна правесці час у нашым музеі!
* Папярэдні запіс НЕ абавязковы. Кошт — 5 руб.